Герб горада Вілейка

Неафіцыйны інфармацыйны сайт Вілейкі

Вілейка-Info

 

 

 

Сардэчна запрашаем на даведачна-інфармацыйны сайт горада Вілейка

Сайт Вілейка-Info змяшчае інфармацыю аб горадзе Вілейка, што знаходзіцца ў Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Тут вы можаце даведацца пра гісторыю Вілейкі, атрымаць статыстычную інфармацыю пра горад і яго жыхароў, пазнаёміцца са славутасцямі Вілейкі і паглядзець іх у фотагалерэі. Таксама на сайце ёсць інфармацыя аб буйнейшых прадпрыемствах Вілейкі.

Пры стварэнні рэсурсу Вілейка-Info не было задачы хуткага і ўсебаковага адлюстравання падзей, што адбываюцца ў горадзе, таму тут амаль няма актуальных навін. Замест гэтага наведвальнікі заўсёды могуць атрымаць неабходную даведачную інфармацыю: расклад і маршруты руху транспарту, падрабязныя карты горада Вілейкі, а таксама карты Вілейскага раёна і Вілейскага вадасховішча.

Акрамя таго, на сайце можна паглядзець курсы валют, навіны рэгіёну і прагноз надвор'я ў Вілейцы.

 

 

Вілейка-Info :: Інфармацыйны сайт Вілейкі (vileykainfo.by)
© І.Рындзевіч (igrnd.by)